Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча і Нямеччына патрабуюць як мага хутчэй новых санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага Менску


Лягер уцекачоў на беларускім памежжы.
Лягер уцекачоў на беларускім памежжы.

Бэрлін падтрымлівае ўвядзеньне новых санкцый ЭЗ супраць Менску з прычыны абвастрэньня праблемы з мігрантамі на мяжы Беларусі з Польшчай і краінамі Балтыі, заявіў міністар замежных спраў ФРГ Гайка Маас.

«Мы будзем караць усіх тых, хто ўдзельнічае ў мэтанакіраваным незаконным увозе мігрантаў», — гаворыцца ў заяве Мааса, распаўсюджанай у сераду, якую цытуе Інтэрфакс.

«Лукашэнка павінен зразумець, што ягоныя разьлікі не працуюць», — сказаў кіраўнік МЗС Нямеччыны, дадаўшы, што ЭЗ будзе працаваць над «працягненьнем і ўзмацненьнем жорсткасьці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі».

Паводле яго, беларускае кіраўніцтва «раскручвае небясьпечную сьпіраль эскаляцыі, зь якой няма выхаду», аказвае ціск на краіны ЭЗ, у першую чаргу на Польшчу і Літву, пры гэтым «бессаромна эксплюатуючы» мігрантаў у якасьці закладнікаў.

Маас заявіў, што ЭЗ таксама гатовы дзейнічаць супраць іншых краін і авіякампаній, якія ўдзельнічаюць у транзыце мігрантаў.

«Нікому не павінна быць дазволена беспакарана ўдзельнічаць у бесчалавечнай дзейнасьці Лукашэнкі», — падкрэсьліў Маас, дадаўшы, што «Эўрапейскі Зьвяз нельга шантажаваць».

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў з прапановай забараніць палёты ў небе краінаў ЭЗ для авіякампаній, якія дастаўляюць мігрантаў у Беларусь, паведаміў, выступаючы ў аўторак у сэйме, польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі. «Мы будзем дабівацца ўвядзеньня такой забароны», — дадаў прэмʼер.

Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў аб намеры Варшавы паставіць перад кіраўніцтвам ЭЗ пытаньне аб узмацненьні санкцый у дачыненьні да Беларусі.

«Я ўнёс такую прапанову і паўтару яе старшыні Эўрапейскай рады Шарлю Мішэлю: ня варта чакаць сьнежня (на гэты тэрмін заплянавалі чарговае паседжаньне Эўрапейскай рады), а сустрэцца раней, хай і дыстанцыйна», — сказаў прэмʼер, выступаючы на надзвычайным паседжаньні Сэйму аб сытуацыі на польска-беларускай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG