Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры апублікавалі зьвесткі яшчэ пра амаль паўтары тысячы зваротаў у міліцыю на пратэстоўцаў


«Кібэрпартызаны» выклалі зьвесткі пра 1440 званкоў у міліцыю з паведамленьнямі аб пратэстоўцах. І паабяцалі працяг.

Людзі тэлефанавалі на 102 і паведамлялі аб дваровых акцыях, вывешаных бел-чырвона-белых сьцягах, надпісах з абразамі Лукашэнкі. Беларусы заяўлялі ў міліцыю ня толькі на выпадковых мінакоў, але і на суседзяў і нават сваякоў.

«Кібэрпартызаны» сьцьвярджаюць, што ім вядомыя імёны, адрасы і нумары тэлефонаў тых, хто званіў у міліцыю.

Упершыню зьвесткі пра людзей, якія скардзіліся на пратэстоўцаў, хакеры апублікавалі ў верасьні. Тады яны абнародавалі інфармацыю пра больш як 2800 чалавек.

«Кібэрпартызаны» раней заявілі, што атрымалі доступ да пашпартных зьвестак усіх грамадзянаў, да базы плацельшчыкаў ФСЗН, а таксама да ўнутранай базы міліцыі.

Улады гэтыя зьвесткі не зьняпраўджвалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG