Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгору Кастусёву патрэбная тэрміновая апэрацыя, у яго канфіскуюць маёмасьць


Рыгор Кастусёў, кастрычнік 2017 г.
Рыгор Кастусёў, кастрычнік 2017 г.

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які знаходзіцца пад вартай, пачалі лячыць, аднак яму неабходна тэрміновая апэрацыя.

Пра гэта Кастусёў напісаў у лісьце магілёўскаму абласному каардынатару руху «За свабоду» Пятру Мігурскаму. «З 14 кастрычніка мне пачалі хоць нейкае лекаваньне. Па два ўколы колюць кожны дзень, куча таблетак», — цытуюць Naviny.by ліст Кастусёва. — Кажуць, што сытуацыю можа выправіць толькі апэрацыя. Пры гэтым тэрміновая».

14 кастрычніка Рыгору Кастусёву яшчэ раз зрабілі УГД, якое паказала пагаршэньне сытуацыі. На пачатку жніўня ён прайшоў абсьледаваньне для дыягностыкі анказахворваньня.

Паводле слоў Кастусёва, асноўныя сьледчыя дзеяньні «завершаны каля трох месяцаў таму».

Ён паведаміў таксама, што 27 кастрычніка на ягоную маёмасьць наклалі арышт: на кватэру ў Шклове, на гараж і дом у вёсцы. «Будуць яшчэ арыштоўваць і машыну», — дадаў Кастусёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG