Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі 24-гадовую беларуску. Беларускія сілавікі падазраюць яе ў экстрэмізьме


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Пецярбургу раніцай 1 лістапада выцягнулі з ложка беларуску Яну, якая працуе афіцыянткай, паведаміла мясцовае выданьне «Фонтанка».

Аказалася, што беларускія сілавікі абвясьцілі яе ў вышук за

  • ўдзел у экстрэмісцкай арганізацыі,
  • распальваньне варожасьці,
  • заклікі да дзеяньняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы.

Сама Яна не падазравала, што яе шукаюць. Апошні раз прыяжджала ў Беларусь каля году таму. Ейны малады чалавек заявіў, што нічога супрацьзаконнага яна не рабіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG