Выявы некаторых «экспанатаў» апублікаваў праўладны Telegram-канал «Пул першага».
Тут аўтамат, зь якім Лукашэнка бегаў па тэрыторыі рэзыдэнцыі 23 і 30 жніўня мінулага году, а таксама карціна, на якой ён узброены разам з няпаўналетнім сынам Мікалаем.
Сярод іншых выстаўленых на паказ «трафэяў» — бэрэт і чорная форма амапаўцаў, арол у якасьці сымбаля АМАПа, скульптура ад спэцназу і сьцяг з надпісам «За батьку» ад неназваных «патрыётаў Беларусі».
«Пул першага» ужо ведае, дзе ў наступную экскурсію па Палацы незалежнасьці будзе чарга з ахвочых зрабіць фота на памяць», — лічаць дзяржаўныя прапагандысты.
Раней Лукашэнка заяўляў, што насамрэч быў гатовы «адстрэльвацца да апошняга патрону», а таксама падзякаваў «красаўцаў» (амапаўцаў — РС) за тое, што ўсімі спосабамі абаранялі яго як «гаранта незалежнасьці».