Папярэдні рэкорд — 17 сьмярцей — быў упершыню зафіксаваны 14 кастрычніка.
За ўчора зарэгістравалі 1992 новых хворых з каранавірусам.
За ўвесь час з пачатку пандэміі, паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі
- захварэлі 598 183 чалавекі,
- ачунялі 571 346,
- памерлі 4614.
Афіцыйны рэкорд колькасьці новых хворых быў 21 кастрычніка — 2097 чалавек.
З 22 кастрычніка ў Беларусі адмянілі патрабаваньне абавязкова насіць маскі і трымаць дыстанцыю. 19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску:
«І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.
Zerkalo.io раней паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.