Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйсбук мяняе назву, каб адпавядаць новаму праекту, якія мае карані ў фантастычным рамане


Кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг
Кіраўнік Facebook Марк Цукербэрг

Кампанія Facebook памяняе назву на Мeta і аб’яднае свае аплікацыі і тэхналёгіі пад адным брэндам. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Марк Цукербэрг падчас віртуальнай канфэрэнцыі.

Пры гэтым карпарацыйная структура кампаніі ня зьменіцца. Паводле Цукербэрга, якога цытуе Reuters, зьмена назвы адлюстроўвае фокус кампаніі на стварэньні «мэтасьвету» — metaverse.

Гэты тэрмін зьявіўся ў рамане-антыўтопіі Ніла Стывэнсана Snow Crash (Сьнежная лявіна). Ён мае на ўвазе агульнае віртуальнае асяродзьдзе, да якога будуць мець доступ людзі з дапамогай розных тэхнічных прыладаў.

Пры гэтым назва сацыяльнай сеткі застанецца нязьменнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG