Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра вакцынацыю: «Ня трэба чалавеку на грудзі каленам і калоць вакцыну. Я супраць гвалту»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Лукашэнка таксама заявіў, што ня бачыць сэнсу завозіць у Беларусь заходнія вакцыны ад кавіду.

26 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка ў Лідзе наведаў раённую лякарню і зноў выказаўся пра вакцынацыю.

На сустрэчы Лукашэнка адзначыў, што правільнае выкананьне масачнага рэжыму карыснае, але пры гэтым прымушаць грамадзян насіць маскі ня трэба.

Па словах Лукашэнкі, прышчэпка ратуе ад захворваньня або дапамагае лягчэй перанесьці інфэкцыю, але прымушаць грамадзян да вакцынацыі — гэта лішняе.

«Вы даказалі на практыцы: менш хварэеш, а калі захварэеш — жыць будзеш. Таму я за тое, каб вакцынаваць. Ня трэба чалавеку на грудзі каленам і калоць вакцыну. Я супраць гвалту», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што быў бы рады, калі б людзі ў памяшканьнях былі ў масках.

«Я быў бы рады, калі б людзі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі (ахова здароўя, сацыяльнае, гандаль, бытавое, транспарт, культура, спорт і гэтак далей), таксама ў памяшканьнях надзявалі маскі. Але маска — гэта іхная справа. Вось тут мы тым больш не павінны настойваць. Трэба — людзі надзенуць».

Лукашэнка таксама заявіў, што ня бачыць сэнсу завозіць у Беларусь заходнія вакцыны ад кавіду.

Ён лічыць, што прадстаўленыя ў Беларусі расейская і кітайская вакцыны зарэкамэндавалі сябе значна лепш за заходнія аналягі, таму краіна і закупляе гэтыя прэпараты, цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

Раней пасьля загаду Лукашэнкі ў Беларусі скасавалі абавязковы масачны рэжым, на якім да выступу Лукашэнкі настойвала Міністэрства аховы здароўя, а ў СМІ паведамлялі пра тое, што будуць ладзіцца адмысловыя рэйды, у тым ліку з удзелам міліцыянтаў, каб папярэджваць і штрафаваць парушальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG