Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі актор Алек Болдуін на здымках вэстэрну застрэліў апэратара і параніў рэжысэра


Алека Болдуін на ўручэньні «Залатога глёбуса» ў студзені 2007 году
Алека Болдуін на ўручэньні «Залатога глёбуса» ў студзені 2007 году

Падчас здымак вэстэрну ў ЗША загінула апэратарка і цяжка паранены рэжысэр. У іх выпадкова стрэліў папулярны галівудзкі актор Алек Болдуін.

Прадстаўнік кампаніі, якая здымае фільм, паведаміў выданьню The Hollywood Reporter, што інцыдэнт адбыўся падчас здымак сцэны, у якой Болдуін страляў са зброі, якая мусіла быць зараджаная халастымі патронамі.

42-гадовая апэратарка Галіна Гатчынс памерла па дарозе ў шпіталь. 48-гадовы рэжысэр Джоэл Соўза шпіталізаваны ў крытычным стане.

Што менавіта адбылося на пляцоўцы і чаму зброя стрэліла, невядома. Паліцыя расьсьледуе, як менавіта выкарыстоўвалася зброя. Здымкі фільма спынілі на час расьсьледаваньня. Паліцыянты ўжо дапыталі Болдуіна. Якія-небудзь абвінавачаньні ў гэтай справе нікому ня выставілі, ніхто не арыштаваны.

Газэта Santa Fe New Mexican апублікавала здымкі ўзрушанага Болдуіна. Журналіст выданьня расказаў, што бачыў, як актор плакаў пасьля размовы з паліцыянтамі.

Кінагрупа здымала фільм «Rust» («Іржа») на ранча каля Санта-Фэ, штат Нью-Мэксыка. Алек Болдуін ня толькі выконвае галоўную ролю, але і выступае як прадусар фільму. Ён іграе знакамітага злачынца Гарланда Раста. Паводле сюжэту, ягонага ўнука абвінавачваюць у выпадковым забойстве і асуджаюць на сьмерць. Тады Раст накіроўваецца ў Канзас, каб вызваліць унука з турмы.

У 1993 годзе на здымках фільма «Крумкач» у выніку выпадковага стрэлу зь няправільна зараджанага пісталета загінуў актор Брэндан Лі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG