Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У разгар пандэміі беларускім мэдустановам не стае звыш 7 тысяч работнікаў


Мэдработнікі, ілюстрацыйнае фота
Мэдработнікі, ілюстрацыйнае фота

На фоне чацьвёртай, найбольш праблемнай хвалі пандэміі каранавірусу, у Беларусі бракуе вялікай колькасьці мэдычных работнікаў.

У агульнарэспубліканскім банку вакансій, паводле зьвестак на 20 кастрычніка, ёсьць прапановы для 2950 лекараў, 2800 мэдсясьцёр, 1000 фэльчараў і амаль 400 памочнікаў лекара, паведамляе інтэрнэт-выданьне «Ежедневник».

Пры гэтым больш за ўсё вакансій для лекараў у Менску — 732. Далей ідуць Берасьцейская (539) і Гомельская (422) вобласьці.

Калі меркаваць па банку вакансій, параўнальна прымальная сытуацыя з мэдычнымі кадрамі на Віцебшчыне, хоць і там дэфіцыт: патрабуецца 278 лекараў і 191 мэдсястра.

Як адзначае выданьне, мэдыкі традыцыйна ўваходзяць у лік самых запатрабаваных спэцыялістаў на рынку, а на фоне пандэміі праблема іх недахопу паўстала надзвычай востра.

Летась мэдыкі актыўна падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, многіх затрымлівалі і каралі штрафамі ды арыштамі.

Значную колькасьць кваліфікаваных спэцыялістаў звольнілі, яны выехалі зь Беларусі за мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG