Разам:
І ў будні, і ў сьвяты,
Ў гульбе і ў журбе
Няхай кожны з вас
Абароніць сябе –
Насіце маскі!
Насіце маскі!
Бо маска цябе ўратуе,
Хутчэй за ўсё.
(А можа і не)
Грышка:
Калі ў мэтро ты
Бяз маскі зайшоў,
Дык могуць зладзіць
Табе «маскі-шоў».
Саўка:
Бяз маскі – ня сказка,
А горкая быль.
Ты столькі заплаціш,
Што ўраз пашатнёцца
Ўвесь твой дабрабыт!
Паэтаму нада
Вязьдзе і ўсягда
Маскі на ліцах
Нам насіць, гаспада!
Грышка:
І толькі начальнік,
Круты супэрстар,
Маскай ніколі не апаганіць
Прыўкрасны свой твар.