Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар аховы здароўя: Для каранавірусных хворых аддалі траціну бальнічных ложкаў у Беларусі


Траціна ложкаў у беларускіх бальніцах ужо перапрафілявана для хворых з каранавіруснай інфэкцыяй, заявіў міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«З аднаго боку мы можам казаць, што ложкаў у нас хапае. Мы перапрафілявалі 32 тысячы ложкаў, гэта траціна ад ложкавага фонду краіны. Безумоўна, гэта шмат. 2500 ложкаў зараз вольныя. Але нам бы хацелася, каб іх было 5000», — сказаў міністар.

Па словах Піневіча, штам «дэльта» апынуўся больш цяжкім і, адпаведна, больш летальным. Ён распавёў, што зьявіліся цяжарныя жанчыны ў цяжкім стане, у рэанімацыю сталі часьцей трапляць пацыенты ва ўзросьце каля 30 гадоў, а сымптомы хваробы цяпер выяўляюцца ў тым ліку і ў дзяцей.

«Пытаньне нават ня ў колькасьці тых, хто захварэў. Пытаньне, на жаль, у цяжкасьці стану хворых. Калі першыя хвалі ішлі даволі лёгка (так, сапраўды быў пажылы ўзрост), то цяпер і цяжар стану і ўзрост [хворых] зьнізіліся досыць крытычна », — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Паводле міністра, вакцынацыя ад COVID-19 «зьніжае рызыку шпіталізацыі ў 22-29 разоў».

Таксама міністар нагадаў пра прышчэпкі ад грыпу. Паводле яго, сёлета ад грыпу прышчапілася ўжо 2% насельніцтва Беларусі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG