Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 кастрычніка: затрымалі маці актывіста «Маладога фронту» і адміна сайту dinamo-minsk.org. Абнаўляецца


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія сілавікі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія сілавікі

Сілавікі ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.

Крычаўскага журналіста затрымалі па абвінавачаньні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў

У Крычаве міліцыя затрымала журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага. Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У кватэры журналіста прайшоў ператрус, сілавікі забралі кампутарную тэхніку. На самога Сяргея Няроўнага склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП).

Журналіста пакінулі ў ізалятары да суду, які пройдзе ў панядзелак.

Затрымалі маці актывіста «Маладога фронту» Арсенція Чыжыка

Знаёмы сям’і расказаў, што сілавікі зьвезьлі жанчыну, пакінуўшы аднаго дома яе 13-гадовага сына, паведамляе «Белсат». Чаму жанчыну забралі, невядома. Яна працуе мэдсястрой у рэанімацыі. Праваабарончы цэнтар «Вясна» піша, што жанчыну вазілі на допыт і вызвалілі толькі сёньня раніцай, пры гэтым сілавікі канфіскавалі тэлефон і футболку з надпісам «Жыве Беларусь!».

Арсенція Чыжыка два тыдні таму затрымалі з ужываньнем гвалту супрацоўнікі КДБ, зьмясьцілі ў СІЗА. «Малады Фронт» паведаміў, што яго падазраюць у «распальваньні варожасьці» (арт. 130 КК РБ).

ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманьне аднаго з адміністратараў сайту dinamo-minsk.org

Неафіцыйны телеграм-канал ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманьне аднаго з адміністратараў сайту dinamo-minsk.org Максіма Філіпава.

У канале апублікавалі «прызнальнае» відэа і фота бел-чырвона-белых сьцягоў. На ім Максім кажа, што затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні-верасьні 2020 году, быў падпісаны на пратэставыя телеграм-каналы, рабіў рэпосты і адміністраваў сайт «Дзявятка Дынама-Менск. Гасьцявая кніга». ГУБАЗіК у паведамленьні тлумачыць прычыну затрыманьня наступным чынам: «Сайт ператварыўся ў філіял змагарскага пекла, а сам адмін пачаў удзельнічаць у масавых беспарадках».

Калі менавіта адбылося затрыманьне, у чым менавіта абвінавачваюць Максіма, не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG