Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна рэфэрэндуму пра колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў для адной асобы; год таму — жаночы і студэнцкі маршы ў Менску


Год таму ў гэты дзень

  • У Менску прайшлі два жаночыя маршы і адзін студэнцкі.
  • Работнікі гарадзенскана «Азоту» ў відэазвароце выказаліся супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і рэпрэсіяў.
  • У Магілёве, Менску і Віцебску прайшлі акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама ў гэты дзень

1483 — папа рымскі Сікст IV стварае гішпанскую інквізыцыю.

1588 — пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.

Статут ВКЛ
Статут ВКЛ

1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабодаў і абвяшчэньні выбараў у заканадаўчы орган — Дзяржаўную Думу.

1964 — у Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты.

2004 — рэфэрэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена зьмена, якая дазволіла Аляксандру Лукашэнку балятавацца на прэзыдэнта неабмежаваную колькасьць разоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1865 — Люцыян Жалігоўскі, генэрал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Люцыян Жалігоўскі, Вільня, 1920
Люцыян Жалігоўскі, Вільня, 1920

1937 — Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменьнік і палітык.

Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец

У памяці

1849 — Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

Шапэн грае для Радзівілаў, карціна Генрыка Семірадзкага
Шапэн грае для Радзівілаў, карціна Генрыка Семірадзкага

1976 — Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч.

2005 — Васіль Гроднікаў, беларускі журналіст.

Ягоныя публікацыі абмяркоўвалі ў курылках і ў тралейбусах. Аднойчы я сам быў сьведкам і ўдзельнікам такой дыскусіі й з гэтае прычыны праехаў некалькі лішніх прыпынкаў. Артыкул называўся «Аброць на Беларусь, або Пра што мы гаварылі з прэзыдэнтам у маёй хаце з вока на вока».

А гаварылі пра тое, што за апошнія гады Беларусь ператварылася ў краіну анамальных зьяваў — ад становішча з мовай да зьдзеку зь вясковых жыхароў, якія ў ХХІ стагодзьдзі нярэдка вымушаныя жыць амаль у сярэднявечных умовах. Размова аўтара з прэзыдэнтам была віртуальнай, ды я не сумняюся, што гэты паглядны бара дач з праніклівымі мудрымі вачыма адкрыта сказаў бы прэзыдэнту пра ўсё набалелае й у рэальнасьці.

Хтосьці, пераадолеўшы пэнсійны рубеж, дае сабе адпачынак і засяроджваецца на клопатах, зьвязаных зь лецішчам.

Магчыма, такі намер меў і колішні журналіст «Чырвонай змены» і галоўны рэдактар кінастудыі «Летапіс» Васіль Гроднікаў. Сваімі рукамі ён адбудаваў двухпавярховы дом у вёсцы з калярытнай назваю Мазалі на Маладэчаншчыне.

Здавалася б, можна спакойна набываць «Каляндар садавода й агародніка» й жыць у задавальненьне. Але тое, што чынілася ў краіне, зноў змусіла Васіля ўзяцца за пяро.

На старонках «Народнай волі» пачалі адзін за адным зьяўляцца ягоныя вострыя, аналітычныя, з адразу пазнавальнымі стылем і мовай артыкулы. Найлепшыя зь іх — «Грахі нашы цяжкія», «Асьцярожна: пятая калёна», ужо згаданая «Аброць на Беларусь» — былі сапраўднай публіцыстыкай высокай якасьці.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 552–553.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG