У звароце ён адзначыў, што ратавальнікі павінны быць гатовыя ўва усякую хвіліну прыйсьці на дапамогу людзям і дзяржаве.
А таксама заявіў, што Беларусь зазнае вонкавы ціск «розных дэструктыўных сілаў», супрацьстаяць якому павінны і супрацоўнікі МНС.
Ён нагадаў пажарнікам, што ў выпадку ўвядзеньня надзвычайнага стану ім могуць загадаць спыняць беспарадкі, «калі спатрэбіцца, то і з зброяй у руках».
Паводле міністра, афіцэры МНС павінны быць праваднікамі дзяржаўнай ідэалёгіі і выхоўваць іншых работнікаў. Сіняўскі заклікаў да ўмацаваньня адзінства ў шэрагах МНС.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Вадзіма Сіняўскага міністрам надзвычайных сытуацый у сакавіку 2021 году. Да гэтага ён быў начальнікам міліцыі Гарадзенскай вобласьці.
25 ліпеня на Дні пажарнай службы Сіняўскі назваў бел-чырвона-белы сьцяг фашысцкім і заявіў, што пажарнікі і надалей будуць здымаць сымболіку. Тады ж ён яшчэ раз сказаў, што ратавальнікі пры патрэбе змогуць ужываць сілу, спэцсродкі і зброю.
Паводле закону аб органах МНС, ратавальнікі сярод іншага абавязаны выконваць «іншыя рашэньні прэзыдэнта» і прымянць зброю ў вызначаных прэзыдэнтам «іншых выпадках».