Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць фразаў матэрыялу «Камсамолкі» пра Зельцара правераць на лінгвістычнай экспэртызе


Генадзь Мажэйка
Генадзь Мажэйка

Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін заявіў, што датычна матэрыялу журналіста «Комсомольской правды в Белоруссии» Генадзя Мажэйкі правядуць лінгвістычную экспэртызу.

Мажэйка — аўтар тэксту пра загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ Аляксандра Зельцара, у Беларусі журналіста вінавацяць у распальваньні сацыяльнай варожасьці і абразе прадстаўніка ўлады, яму пагражае да 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Сунгоркін расказаў, што адвакаты Мажэйкі сустракаліся зь ім адзін раз, сустрэча прайшла ў прысутнасьці сьледчага. Цяпер журналіст знаходзіцца ў СІЗА на карантыне. «Адзіная навіна, што прызначылі нейкую лінгвістычную экспэртызу вось гэтых шасьці фразаў», — паведаміў ТАСС галоўны рэдактар выданьня.

Інтэрвію са знаёмай Зельцара, якое выйшла на сайце «КП в Белоруссии», у першапачатковым выглядзе правісела тры хвіліны, пасьля чаго было перапісанае, а затым выдаленае. Раніцай 29 верасьня сайт беларускай «Камсамолкі» перастаў адкрывацца, а крыху пазьней у Мінінфармацыі пацьвердзілі, што сайт заблякаваны «за парушэньне закону, якое стварыла пагрозу нацыянальнай бясьпецы». Пасьля гэтага КП вырашыла закрыць свой філіял у Беларусі.

Генадзя Мажэйка затрымалі, 12 кастрычніка яму выставілі абвінавачаньне ў распальваньні варожасьці (артыкул 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Генадзь Мажэйка. Таямнічае затрыманьне журналіста

  • У канцы верасьня на сайце «Комсомольской правды в Беларуси» зьявілася нататка, дзе адна з аднаклясьніц забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара добра выказалася пра яго. Аўтарам нататкі быў журналіст Генадзь Мажэйка.
  • Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, пасьля чаго зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна ў Менску, у яго дома правялі ператрус.
  • Пры гэтым дакладна невядома, у якой краіне затрымалі Мажэйку. Беларускія сілавікі сьцьвярджаюць, што зрабілі гэта ў Менску, але ёсьць таксама інфармацыя пра тое, што журналіста «КП» выкралі з Масквы.
  • Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін сказаў, што Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты.
  • 4 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль апавясьціў Лукашэнку аб тым, што выступае супраць блякаваньня СМІ на беларускай тэрыторыі, але беларускі бок ня чуе пазыцыі Масквы.
  • 5 кастрычніка прадстаўнік «Комсомольской правды» Валянцін Алфімаў паведаміў, што Генадзь Мажэйка застаўся ў ізалятары пасьля 72 гадзін утрыманьня за кратамі, што азначае тое, што да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Пры гэтым абвінавачаньняў яму ня выставілі.
  • 11 кастрычніка Мажэйку выставілі абвінавачаньні ў распальваньні сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369). Да яго ў жодзінскае СІЗА не пускаюць адваката, спасылаючыся на карантын, а таксама не прымаюць перадачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG