Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі міліцыя будзе правяраць наяўнасьць масак і захаваньне сацыяльнай дыстанцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Штрафы за ігнараваньне антыкаранавірусных захадаў пакуль ня ўводзяць, аднак санкцыі ўжо зьявіліся.

У Беларусі думаюць над рашэньнем увесьці «адказнасьць фізычных асобаў за парушэньне захадаў у папярэджаньні пашырэньня каранавірусу». Гэта можа закрануць тых, хто не трымае сацыяльную дыстанцыю, ігнаруе нашэньне сродкаў індывідуальнай засьцярогі органаў дыханьня, а таксама рэкамэндацыі ва ўжываньні антысэптыкаў і іншае. Пра гэта расказала галоўная дзяржаўная санітарная доктарка Магілёўскай вобласьці Сьвятлана Нячай.

За парушэньне санітарных нормаў 5 кіроўцаў транспартных сродкаў на Магілёўшчыне ўжо пазбавілі картак на права ваджэньня на іх маршрутах, 18 кіроўцам выдалі прадпісаньні і папярэджаньні.

Каля 60 службовых асобаў Магілёўшчыны прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці за невыкананьне правілаў на аб’ектах гандлю, грамадзкага харчаваньня, бытавога абслугоўваньня.

У Менску таксама зьбіраюцца правяраць нашэньне масак і вытрымліваньне іншых захадаў у прадухіленьні распаўсюду хваробы. Як піша тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму, выкананьне масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі мусяць забясьпечыць кіраўнікі прадпрыемстваў.

Праверкі будуць ладзіцца ў тым ліку з удзелам міліцыі, спачатку рэйды будуць папераджальнымі, аднак затым магчымая і адказнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG