Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 балканскіх краін атрымалі ад Эўракамісіі абяцаньне прыняцьця ў ЭЗ


Старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен
Старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен

У сераду старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен на саміце Эўразьвязу ў Любляне запэўніла шэсьць балканскіх дзяржаваў, якія прэтэндуюць на сяброўства ў ЭЗ, у тым, што яны — сям’я, якая аднойчы далучыцца да Эўразьвязу.

Камэнтары прадстаўнікоў краін-удзельніц ЭЗ, якія асьцерагаюцца нэгатыўнай рэакцыі ў сябе на радзіме дзеля праблемаў міграцыі, былі, аднак, больш стрыманыя. Пасьля некалькіх тыдняў абмеркаваньня лідэры Эўразьвязу павінны ўзгадніць дэклярацыю саміту, якая пацьвердзіць дадзенае 18 гадоў таму абяцаньне наконт будучага ўступленьня ў блёк Сэрбіі, Чарнагорыі, Босьніі і Герцагавіны, Паўночнай Македоніі, Косава і Альбаніі, калі гэтыя краіны будуць адпавядаць крытэрам Эўразьвязу. Аднак, паколькі «працэс пашырэньня» заблякаваны шэрагам нявырашаных спрэчак як у Брусэлі, так і ў рэгіёне, многія на Балканах лічаць, што заява ЭЗ нічым не падмацаваная.

Старшыня Эўракамісіі зрабіла спробу запэўніць шэсьць заходнебалканскіх дзяржаваў у адваротным.

«Заходнія Балканы належаць Эўразьвязу. Мы хочам, каб яны былі ў Эўразьвязе. Мы — адна эўрапейская сям’я», — сказала фон дэр Ляен, выступаючы перад журналістамі па прыбыцьці на саміт у сталіцы Славеніі.

«У нас агульная гісторыя. Мы падзяляем тыя самыя каштоўнасьці, і я глыбока перакананая, што ў нас той самы лёс», — падкрэсьліла кіраўніца Эўракамісіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG