Ініцыятыва «Здароўе за кратамі», створаная лекарамі і праваабаронцамі, працуе над дакумэнтаваньнем парушэньняў права на ахову здароўя ў месцах адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў Беларусі пасьля падзей жніўня 2020 году.
Спэцыялісты абяцаюць аказаць кансультатыўную мэдычную, псыхалягічную і юрыдычную дапамогу людзям, чыё права на ахову здароўя было парушана.
Ініцыятыва просіць людзей, якія адбывалі адміністрацыйны арышт пасьля 9 жніўня 2020 году, ананімна адказаць на пытаньні анкеты.
Вядома, што, пачынаючы са жніўня 2020 году, сотні людзей, якія знаходзіліся пад адміністрацыйнымі арыштамі, а таксама пад арыштамі ў крымінальных справах, перахварэлі на COVID-19, таксама скардзіліся на антысанітарныя ўмовы, шэраг іншых хваробаў, якія займелі ў час арыштаў.
Спампаваць кнігу прафэсара Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе» з сэрыі «Біблятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя» можна ТУТ.