Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы


Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Варшава, 4 чэрвеня 2021 году
Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Варшава, 4 чэрвеня 2021 году

Сустрэча беларускай апазыцыйнай лідэркі з Анджэем Дудам адбылася падчас Варшаўскага форуму па бясьпецы.

У межах міжнароднай канфэрэнцыі Сьвятлана Ціханоўская бярэ ўдзел у панэльнай дыскусіі «Замарожаная мяжа? Доўгатэрміновыя пэрспэктывы расейскага ўплыву ў Беларусі і ва Ўкраіне», піша «Белсат».

Таксама Ціханоўская правядзе шэраг двухбаковых сустрэч зь іншымі палітыкамі. Акрамя таго, 6 кастрычніка ў Варшаве заплянаваная сустрэча Ціханоўскай зь беларускай дыяспарай сталіцы Польшчы.

Гэта ня першая сустрэча Ціханоўскай і Дуды. Мінулы раз яны сустракаліся 4 чэрвеня. У верасьні Анджэй Дуда стаў адным з тых, хто жорстка асудзіў дзеяньні рэжыму Лукашэнкі з трыбуны ААН і заклікаў міжнародную супольнасьць больш рэзка і эфэктыўна рэагаваць на міграцыйны крызіс, ініцыяваны ўладамі ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG