Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вы ведаеце пра 1996? Адкажыце на 10 пытаньняў і атрымайце ў падарунак кнігу


Менск, 1996 год
Менск, 1996 год

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста шосты», якая храналягічна завяршае аўтарскі цыкль на тэму найноўшай гісторыі Беларусі.

25 наведнікаў сайту Радыё Свабода зь Беларусі, якія першымі правільна адкажуць на наступныя пытаньні, атрымаюць кнігу ў падарунак.

  • Якія тры буйныя масавыя акцыі ў Менску вядомыя як «Вясна-96»?
  • Якія два лідэры Беларускага Народнага Фронту, затрыманыя за арганізацыю масавых акцый, абвясьцілі галадоўку ў СІЗА на Валадарскага?
  • Як называўся верш, за які паэт Славамір Адамовіч быў арыштаваны, а затым асуджаны?
  • Пасьля якой акцыі Зянон Пазьняк канчаткова пакінуў Беларусь?
  • Каго Лукашэнка антыканстытуцыйным указам на пасадзе старшыні ЦВК замяніў Лідзіяй Ярмошынай?
  • Што зрабілі дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня, каб пачаць працэдуру імпічмэнту?
  • Якое мерапрыемства ў Палацы спорту правёў Лукашэнка, каб мабілізаваць сваіх прыхільнікаў?
  • Хто ўваходзіў у «крамлёўскі дэсант», які даслаў Ельцын у Менск для ўратаваньня Лукашэнкі?
  • Хто з беларускіх дзяржаўных дзеячаў, акрамя Лукашэнкі, падпісаў пагадненьне, у выніку якога імпічмэнт Лукашэнку ня быў абвешчаны?
  • Што было галоўным вынікам праведзенага ў лістападзе 1996 году так званага рэфэрэндуму?

Дасылайце, калі ласка, свае адказы на электронную пошту navumchyks@rferl.org. Не забудзьцеся пазначыць свае імя, прозьвішча і паштовыя рэквізыты (уключна з індэксам).

Кнігі Сяргея Навумчыка ў сэрыі «Білібліятэка Свабоды XXI стагодзьдзя»

Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык

Ашаламляльнае падарожжа ў будучыню, якая пакуль застаецца ў мінулым, вачыма ўдзельніка гістарычных падзей, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995) Сяргея Навумчыка.

Дзевяноста першы

Гэта кніга пра тое, як дзякуючы спрыяльным абставінам і насуперак абставінам неспрыяльным у 1991 годзе Беларусь стала незалежнай.

Дзевяноста другі

Кніга пра год, калі быў забаронены рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет, пачатак драмы беларускай дэмакратыі.

Дзевяноста трэці

Ва ўсёй вастрыні ў Беларусі аднаўляецца барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва. Кніга расказвае пра ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўных дзейных асобаў і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды.

Дзевяноста чацьверты

Як карнавал дэмакратыі ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары.​

Дзевяноста пяты

Увага чытача канцэнтруецца на галоўнай (паводле аўтара) падзеі году — рэфэрэндуме 1995 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG