У лісьце, датаваным 30 верасьня, спадарыня Ідальго далучаецца да голасу Міжнароднай фэдэрацыі па правах чалавека, каб выказаць сваю падтрымку ў гэтым новым выпрабаваньні:
«Я, як і мноства грамадзян, адданых справе абароны правоў чалавека, хвалююся з нагоды разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі, дзе рэпрэсіі супраць формаў супраціву цяперашняму рэжыму — якімі б яны ні былі — набылі сыстэмны характар.
Адвольныя арышты актывістаў, іх зьмяшчэньне пад варту ў парушэньне права на абарону і вельмі часта ў ганебных умовах, а таксама нападкі на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці супярэчаць каштоўнасьцям, якія мы абараняем, і самому прынцыпу дэмакратыі.
Я заўважаю, што гэтыя неапраўданыя рэпрэсіі, якія моцна ўдарылі па Праваабарончым цэнтры „Вясна“, шырока асуджаюцца міжнароднай супольнасьцю.
Дзеля таго, што вы — Ганаровы грамадзянін гораду Парыжу, я хачу вам сказаць, што я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, разам з асацыяцыямі, для якіх гэта асноўная місія, каб паўплываць на непрымальнае рашэньне пазбавіць вас вашых асноўных свабодаў.
Прыміце, дарагі Алесь Бяляцкі, мае самыя шчырыя і цёплыя прывітаньнi».
- Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончай арганізацыі «Вясна-96», быў затрыманы 14 ліпеня 2021 году. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаваньне групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад выплаты падаткаў). Яму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.