Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: за верасень у «палітычных» крымінальных справах асудзілі сама меней 103 чалавекі


Шахматныя фігуркі з хлебнага мякішу з турмы
Шахматныя фігуркі з хлебнага мякішу з турмы

За верасень гэтага году колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла на 62 чалавекі. Назіраньне за палітычна матываванымі крымінальнымі справамі зафіксавала асуджэньне ў верасьні ня менш як 47 грамадзянаў, да якіх ужылі пакараньне ў выглядзе «хатняй хіміі».

У верасьні ў палітычна матываваных крымінальных справах, вядомых ПЦ «Вясна», асуджана ня менш за 103 чалавекі. Зь іх жанчын 21,36%. Вядома пра як мінімум 2 грамадзян, абвешчаных у вышук. З агульнага ліку асуджаных у палітычна матываваных крымінальных справах 63,11% грамадзян асудзілі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэксу (артыкулы 369, 367, 368, 370, 391).

Сумарна за верасень у палітычна матываваных крымінальных справах прысудзілі:

  • 120 гадоў і 1,5 месяца пазбаўленьня волі для 32 чалавек;
  • 35,5 года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») для 16 чалавек;
  • 97 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») для 47 чалавек;
  • 5 месяцаў арышту для 2 чалавек;
  • 2 месяцы грамадзкіх работ для 1 чалавека;
  • 585 базавых велічынь (16 965 рублёў) штрафу для 5 чалавек;
  • прымусовае лячэньне ад алькагалізму для 2 чалавек;
  • пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў у якасьці дадатковага пакараньня для 1 чалавека.

Таксама ў сваіх высновах праваабаронцы кажуць пра тое, што падазраваныя па «палітычных» артыкулах працягваюць скардзіцца на катаваньні падчас затрыманьня альбо папярэдняга сьледзтва. Сілавыя органы і дзяржаўная тэлевізія прама парушаюць прынцып прэзумпцыі невінаватасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG