У канцы верасьня міністэрства даслала заяўнікам адказ, паведамляе Zerkalo.io.
Аўтары пэтыцыі цікавіліся, колькі чалавек за 2019 і 2020 гады прыцягнулі да адказнасьці па артыкуле за «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў». У ранейшай рэдакцыі КаАП гэта быў арт. 23.34, у новай — 24.23.
29 верасьня з МУС прыйшоў адказ, падпісаны намесьнікам міністра Генадзем Казакевічам.
«Запытаная вамі інфармацыя можа быць выкарыстана ў якасьці падставы для дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня Рэспублікі Беларусь, — піша намесьнік міністра, — а яе распаўсюд можа аказаць нэгатыўны ўплыў на стан правапарадку ў краіне, а таксама быць выкарыстаны для заклікаў, зьвернутых да розных арганізацыяў, зьдзейсьніць дзеяньні, накіраваныя на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь. У гэтай сувязі лічым, што запытаная інфармацыя адносіцца да інфармацыі абмежаванага распаўсюджваньня і не падлягае прадастаўленьню».
- Раней на сайце МУС публікаваліся зьвесткі пра зарэгістраваныя адміністрацыйныя правапарушэньні, па якіх выносіліся пастановы аб накладаньні адміністрацыйнага спагнаньня. Пачынаючы з 2019 году гэтай інфармацыі няма.