Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Эўракамісіі заявіла, што Лукашэнка знаходзіцца «у роспачы»


Ільва Югансан
Ільва Югансан

Менавіта з гэтым, на думку Ільвы Югансан, зьвязаныя спробы кіраўніка Беларусі «выпхнуць» мігрантаў у Эўразьвяз.

ЭЗ займае жорсткую пазыцыю ў дачыненьні свайго рэжыму санкцый супраць аўтарытарнага кіраўніка Беларусі, які «ў роспачы выштурхвае» мігрантаў у ЭЗ, заявіла высокапастаўленая прадстаўніца Зьвязу.

Камісар унутраных спраў ЭЗ Ільва Югансан заявіла, што кіраўнік Беларусі «не зьяўляецца тым партнэрам», зь якім блёк гатовы супрацоўнічаць, падкрэсьліўшы, што ЭЗ ня можа пагадзіцца з яго дзеяньнямі.

«Мы ўбачылі, што Лукашэнка — чалавек у роспачы, які цяпер знаходзіцца пад санкцыямі ЭЗ, і ён ня можа гэтаму даць рады», — сказала Югансан пасьля перамоў зь міністрам унутраных спраў Кіпра Нікасам Нурысам.

«Таму ён дзейнічае ў адчаі, імпартуючы людзей з адзінай мэтай выслаць або, фактычна, выпхнуць іх у ЭЗ. Вядома ж, мы ня можам з гэтым пагадзіцца», — заявіла Югансан.

За апошнія месяцы чальцы Эўразьвязу Польшча і Літва прынялі нетыпова вялікую колькасьць мігрантаў з Блізкага Ўсходу і Афрыкі, якія прыбылі праз мяжу з суседняй Беларусьсю.

Паток мігрантаў пачаўся пасьля таго, як заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць ураду Лукашэнкі ў сувязі са спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 году і рэпрэсіямі супраць апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG