Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагроза поўнамаштабнай агрэсіі з боку Расеі захоўваецца,— галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны


 Валерый Залужны.
Валерый Залужны.

Пагроза поўнамаштабнай агрэсіі з боку Расеі ёсьць і будзе працягвацца. Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода заявіў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны.

«Я заўсёды казаў пра гэта з моманту ўступленьня на пасаду. Таму што гэта пагроза поўнамаштабнай агрэсіі — яна была. І, на жаль, я павінен сказаць, што, напэўна, гэта будзе працягвацца. Адпаведна, наша задача як Узброеных сілаў — не чакаць „маны нябеснай“, мы павінны да гэтага падрыхтавацца», — падкрэсьліў Залужны.

Ён дадаў, што з гэтай мэтай праводзяцца вучэньні, у тым ліку з прыцягненьнем заходніх партнэраў, членаў NATO.

«Мы робім усё магчымае, каб у праціўніка, так бы мовіць, было менш жаданьня рэалізаваць такі сцэнар», — сказаў галоўнакамандуючы Узброеных сілаў Ўкраіны.

У той жа час ён заявіў, што ў цяперашні час разглядаецца толькі адзін варыянт вяртаньня акупаваных тэрыторый Данбасу — дыпляматычны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG