— Я рэгулярна сустракаюся з Аляксандрам Рыгоравічам, бліжэйшым часам яшчэ раз сустрэнуся, — цытуе расейскага прэзыдэнта Zerkalo.
Паводле Пуціна, ён мае намер абмеркаваць з Лукашэнкам тэму барацьбы зь ляснымі пажарамі і вывучыць вопыт Беларусі.
— Возьмем усё самае лепшае, — запэўніў Пуцін. Пры гэтым ён дадаў, што "у нас не Беларусь, у нас краіна іншая, іншыя маштабы».
Раней пра тое, што ў Пуціна «ёсьць пляны» сустрэцца з Лукашэнкам, казаў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Сам Лукашэнка заяўляў, што Пуцін прыедзе ў Менск у рамках саміту СНД «недзе 15 кастрычніка». Гучала таксама дата 4 лістапада: у гэты дзень у Менску пройдзе пасяджэньне Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай саюзнай дзяржавы, дзе Лукашэнка і Пуцін павінны зацьвердзіць узгодненыя інтэграцыйныя праграмы.
Сам Лукашэнка, паводле неафіцыйнай інфармацыі, знаходзіцца цяпер з прыватным візытам у Сочы.