Колькасьць новых выпадкаў перавысіла 21 тысячу ў дзень, афіцыйна агульная колькасьць заражаных ад пачатку пандэміі ў Расеі набліжаецца да 7,5 мільёна чалавек.
У Расеі, як і ў многіх іншых краінах, зафіксаваная новая ўспышка COVID-19. Паводле афіцыйных дадзеных, рост колькасьці новых выпадкаў захворваньня на 6–7% назіраецца ў 36 рэгіёнах, у тым ліку ў Маскве.
- У Расеі цалкам вакцынаваныя 43 мільёны чалавек (29% насельніцтва), што менш за сярэднесусьветны ўзровень прышчэпкі (43,7%). Расейцы прышчэпленыя лекамі расейскай вытворчасьці (у першую чаргу Sputnik V), а вакцыны зь іншых краінаў там недаступныя.
- У Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, цалкам прышчэпленыя дзьвюма дозамі вакцыны 16% насельніцтва.