Паведамляецца, што там публікавалі матэрыялы, «накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня, распальваньне сацыяльнай і палітычнай варожасьці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў». Сайт KYKY быў заблякаваны ў Беларусі летась увосень.
Таксама YouTube-канал «ЧестнОК» і яго Instagram-аканут прызналі экстрэмісцкімі. Інфармацыя аб гэтым разьмешчана на сайце Міністэрства інфармацыі. Раней была інфармацыя, што экстрэмісцкімі былі прызнаны тэлеграм-канал і чат «ЧестнОК».
Праект «ЧестнОК» заснаваў спартовы журналіст Аляксандр Івулін, які знаходзіцца за кратамі і якога абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.