Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе зьявілася вуліца 17 верасьня. Такіх у Беларусі звыш 90


Чырвона-зялёны сьцяг на лідзкім замку, архіўнае фота
Чырвона-зялёны сьцяг на лідзкім замку, архіўнае фота

Улады Ліды далі назвы вуліцам у новым мікрараёне. Адну зь іх назвалі ў гонар дня, калі пачаўся паход Чырвонай арміі ў 1939 годзе — «17 верасня». 

Лідзкі раённы савет дэпутатаў даў назвы шасьці новым вуліцам у мікрараёне шматпавярховых дамоў на паўночным захадзе гораду.

Дзьве вуліцы атрымалі назвы ў гонар славутых пісьменьнікаў Якуба Коласа і Івана Мележа, яшчэ тры сталі Брэсцкай, Васільковай і Высокай.

І адну назвалі ў гонар дня пачатку паходу Чырвонай арміі на тагачасную Польшчу ў 1939 годзе — 17 верасня. Сёлета гэты дзень Лукашэнка прызначыў сьвятам народнага адзінства. Па-расейску вуліца мусіць пісацца таксама «улица 17 верасня».

З 1939 году тапонім «17 верасня» стаў адным з самых распаўсюджаных на захадзе Беларусі. Свабода налічыла больш за 90 гарадоў і вёсак, дзе ёсьць такая вуліца ці плошча.

  1. Антопаль
  2. Ашмяны
  3. Бакунькі
  4. Баранавічы
  5. Бастуны
  6. Берасьце
  7. Браслаў
  8. Бронная Гара
  9. Будслаў
  10. Будча
  11. Бяроза
  12. Валожын
  13. Вараноўка
  14. Варапаева
  15. Ваўкавыск
  16. Вілейка
  17. Восава
  18. Высокае
  19. Вязынь
  20. Ганцавічы
  21. Гарадзея
  22. Гарадзілава
  23. Гарадзішча
  24. Глыбокае
  25. Горадня
  26. Давыд-Гарадок
  27. Даўгінава
  28. Дзятлава
  29. Дзятлава
  30. Докшыцы
  31. Драгічын
  32. Жабінка
  33. Жалудок
  34. Заастравечча
  35. Занарач
  36. Зэльва
  37. Івянец
  38. Ізабелін
  39. Ілья
  40. Іўе
  41. Карэлічы
  42. Клейнікі
  43. Клецк
  44. Княгінін
  45. Кобрынь
  46. Краснае
  47. Краснасельскі
  48. Крулеўшчына
  49. Крывічы
  50. Кухчыцы
  51. Лебедзева
  52. Ліда
  53. Ліпнішкі
  54. Лужкі
  55. Лунінец
  56. Любань
  57. Лясная
  58. Ляхавічы
  59. Мазыр
  60. Маладэчна
  61. Малоткавічы
  62. Маркава
  63. Мёры
  64. Міжэвічы
  65. Мікашэвічы
  66. Мір
  67. Морач
  68. Мядзел
  69. Наваградак
  70. Наваельня
  71. Нясьвіж
  72. Партызанскі
  73. Парубкі
  74. Паставы
  75. Пескі
  76. Поразава
  77. Пружаны
  78. Раёўка
  79. Ракаў
  80. Рось
  81. Ружаны
  82. Скідзель
  83. Слонім
  84. Сноў
  85. Солы
  86. Стары Сьвержань
  87. Стоўпцы
  88. Сьвір
  89. Сьвіслач
  90. Целяханы
  91. Чанавічы
  92. Шарашэва
  93. Шаркаўшчына
  94. Шчучын
  95. Юрацішкі
  96. Юхнавічы

Што такое «Дзень народнага адзінства» ў Беларусі

Паміж СССР і Нямеччынай у жніўні 1939 году была падпісаная дамова аб новых межах і сфэрах уплыву ва Ўсходняй Эўропе («пакт Молатава — Рыбэнтропа»). 17 верасьня 1939 году савецкая Чырвоная армія, скарыстаўшыся нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу, без абвяшчэньня вайны ўварвалася на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Гэтыя землі ў міжваенны пэрыяд знаходзіліся ў складзе Польшчы.

Дзяржаўным сьвятам у СССР гэты дзень не лічыўся: пра «ўзьяднаньне БССР і Заходняй Беларусі» згадвалі, але стрымана і сьціпла. Ні ўрачыстых сходаў, ні мітынгаў ці парадаў у гэтыя дні не праводзілася.
7 чэрвеня 2021 году Аляксандар Лукашэнка, які ўтрымлівае ўладу ў Рэспубліцы Беларусь, заснаваў сьвята «Дзень народнага адзінства».

Рашэньне адзначаць падзеі 17 верасьня 1939 году як дзяржаўнае сьвята выклікала рэзка нэгатыўную рэакцыю ў суседзяў — у МЗС Літвы заявілі, што афіцыйны Менск «ігнаруе злачынствы, учыненыя двума самымі жорсткімі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагодзьдзя».

У польскім МЗС заснаваньне сьвята назвалі «часткай дзеяньняў Расеі, накіраваных на пераасэнсаваньне надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёну». У Варшаве не сумняваюцца, што Лукашэнка выконвае тым самым расейскую палітыку перагляду складанай гісторыі рэгіёну.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы назваў гэтую дату «Днём адзінства двух таталітарызмаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG