Гэтае павелічэньне прывяло да рэзкага росту рахункаў за электраэнэргію для спажыўцоў, а таксама пагражае крахам многім малым энэргетычным кампаніям, якія працуюць у краіне.
Прэм'ер-міністар Борыс Джонсан, які цяпер з рабочым візытам у ЗША, сказаў, што «людзей трэба супакойваць», і растлумачыў, што цяперашнія «кароткатэрміновыя праблемы» тычацца ня толькі Брытаніі, але і іншых краінаў.
«Мы павінны пастарацца выправіць гэта як мага хутчэй, пераканацца, што мы маем неабходныя запасы, і не дапусьціць банкруцтва кампаній, на якія мы разьлічваем. Мы павінны будзем зрабіць усё, што ад нас залежыць», — сказаў брытанскі прэмʼер.
У ліпені-верасьні 2021 году цэны на газ для краінаў Эўразьвязу павялічыліся больш як удвая — да 700 даляраў за 1000 кубамэтраў супраць 300 даляраў на пачатку 2021 году. У сувязі з гэтым 43 дэпутаты Эўрапарлямэнту накіравалі ліст у Эўракамісію з патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне магчымых парушэньняў правілаў канкурэнцыі з боку расейскай кампаніі «Газпром».