Пра гэта выданьню «Украінская праўда» паведамілі ў адказ на пытаньне пра словы былога намесьніка генпракурора Мікалая Галомшы пра «чатыры ўдару кастэтам» у галаву.
«Правяраецца вэрсія зьдзяйсьненьня наўмыснага забойства народнага дэпутата Ўкраіны. У дадзенай крымінальнай вытворчасьці праведзены значны аб’ём сьледчых (вышуковых) дзеяньняў, у тым ліку шэраг судовых экспэртыз. Згодна з заключэньнем комплекснай камісійнага судова-мэдычнай, транспартна-трасалягічнай і аўтатэхнічнай экспэртызаў ад 29 кастрычнiка 2018 выяўлена, што пашкоджаньні, якія былі выяўленыя пры судова-мэдычнай экспэртызе цела Вячаслава Чарнавола і ў ходзе экспэртызы парэшткаў ягонага эксгумаванага цела, сфармаваліся ў выніку траўмаваньня асобы, якая знаходзілася ў салёне транспартнага сродку пры сутыкненьні аўтамабіля з перашкодай. У матэрыялах, прадстаўленых для экспэртызы, не ўтрымоўваецца інфармацыі пра пашкоджаньні, якія маюць прыкметы ўдарнага дзеяньня тупога прадмета з абмежаванай траўміруючай паверхняй, у тым ліку „кастэту“, што выходзілі б за межы комплексу характэрных пашкоджаньняў пасажыра пры ДТЗ », — паведамілі «Украінскай праўдзе» у офісе генпракурора Ўкраіны.
Былы намесьнік генэральнага пракурора Мікалай Галомша 14 верасьня ў эфіры «4 канала» заявіў, што лідэр «Народнага руху Украіны», дысыдэнт Вячаслаў Чарнавол загінуў ня ў выніку ДТЗ — яго забілі.
«Мы расьсьледавалі справу аб забойстве Чарнавола... І выявілі, што Чарнавол быў забіты. Быў забіты чатырма ўдарамі кастэту ў затылочную вобласьць галавы і такім жа кастэтам быў дабіты кіроўца », — сказаў Галомша.
У сакавіку 2021 намесьнік дырэктара дэпартамэнта МУСУкраіны па камунікацыях са СМІ Яраслаў Тракала ў камэнтары выданьню «Украінская праўда» паведаміў, што комплексная камісійная судова-мэдычная, транспартна-трасалягічная і аўтатэхнічная экспэртыза прыйшла да высновы, што Чарнавол быў сьмяротна траўмаваны ў выніку ДТЗ ў сакавіку 1999 года, а пацьверджаньняў другое вэрсій гібелі пакуль няма.
Па словах Тракалы, экспэртыза доўжылася амаль 2 гады (2017/01/31 — 2018/10/29).
Ён таксама дадаў, што пацьверджаньня тэорыі, што Чарнавол быў сьмяротна траўмаваны ўжо пасьля ДТЗ, у тым ліку вэрсіі ў пашкоджаньні кастэтам, экспэртыза, адпрацаваўшы наяўныя матэрыялы, а не знайшла, аднак цалкам яе таксама не выключае.
Вячаслаў Чарнавол — украінскі палітычны дзеяч, дысыдэнт, журналіст, у 2000 годзе быў удастоены званьня Герой Украіны. У 1999 годзе трагічна загінуў. Па афіцыйнай вэрсіі, Вячаслаў Чарнавол загінуў у выніку ДТЗ, калі 25 сакавіка 1999 яго аўтамабіль урэзаўся ў «КамАЗ» з прычэпам.
Вячаслаў Чарнавол і ягоны кіроўца Яўген Паўлаў загінулі на месцы ДТЗ. Вэрсіі сьледзтва мяняліся даволі часта. У 2017 годзе тагачасны генэральны пракурор Юрый Луцэнка паабяцаў парламэнтарям расьсьледаваньне абставінаў сьмерці лідэра Народнага руху Ўкраіны Вячаслава Чарнавола, як толькі завяршыць справы экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча і Майдану.
Большасьць сяброў і сын, Тарас Чарнавол, перакананыя, што гэта было палітычнае забойства.
Згодна з нядаўняе апытаньня, праведзенага фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучарыва сумесна з сацыялягічнай службай Цэнтра Разумкова, украінцы лічаць, што Чарнавол зрабіў найболей сярод грамадзкіх дзеячаў для абароны і прадстаўленьня інтарэсаў грамадзянаў з часу абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны.