Сярод палітвязьняў старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімер Лабковіч, каардынатарка валянтэрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка, валянтэры Андрэй Чапюк і Тацяна Ласіца.
«Шмат гадоў яны дапамагалі людзям у адстойваньні і абароне правоў і грамадзкіх інтарэсаў, а цяпер падтрымка патрэбная ім самім», — адзначаецца ў паведамленьні Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Калегі зьняволеных праваабаронцаў запрашаюць далучацца 17 верасьня па наступных адрасах:
- Кіеў (Украіна): пешаходны мост над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні, 10.00
- Варшава (Польшча): помнік Мікалаю Каперніку (Krakowskie Przedmieście), 18.00
- Вільня (Літва): Лукіская плошча (Lukiškių g.), 18.00.
7 верасьня ў Вільні прайшла каардынацыйная сустрэча, прысьвечаная падтрымцы зьняволеных праваабаронцаў цэнтру «Вясна» — #FreeViasna.
У выніковай прэс-канфэрэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, сярод якіх
- Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH),
- Amnesty International,
- Human Rights Watch,
- Human Rights House Foundation,
- Front Line Defenders,
- Ostgruppen,
- Freedom House,
- Right Livelihood,
- Libereco — Партнэрства за правы чалавека,
- Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава,
- ПЦ «Вясна»,
- БХК,
- БАЖ.
«Мы плянуем вялікую кампанію, накіраваную на дасягненьне нашай мэты, пачатак якой прызначаны на 17 верасьня — дзень, калі год таму затрымалі каардынатарку валантэскай службы Марфу Рабкову, якая да гэтага часу ў зьняволеньні», — адзначыў кіраўнік аддзелу Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай арганізацыі за правы чалавека (FIDH) Ільля Нузаў.