Расеец назваў гэтае рашэньне «крокам да фашызму».
Раней дачка Франчэці, якая жыве ў Чэхіі, паведаміла расейскім СМІ, што яе бацьку ня будуць экстрадаваць ва Ўкраіну. Гледзячы па ўсім, яна мела на ўвазе сёньняшняе пасяджэньне суду аб выбары меры стрыманьня. Разгляд пытаньня аб экстрадыцыі яшчэ наперадзе.
Франчэці быў затрыманы ў аэрапорце Прагі ў нядзелю па міжнародным ордэры на арышт, выдадзеным Украінай. Пазьней Генэральная пракуратура Ўкраіны пацьвердзіла, што будзе дамагацца яго экстрадыцыі.
Як паведамляецца на ўкраінскім сайце «Міратворац», у 2014 годзе Франчэці прыехаў у Крым, далучыўся да незаконнага ўзброенага фармаваньня «Самаабарона Севастопалю», а затым арганізаваў выведную групу «Паўночны вецер». Франчэці ўзнагароджаны расейскім мэдалём «За вяртаньне Крыму».
Радыё Прага паведамляла, што Франчэцці — трэнэр па фітнэсе і прадпрымальнік, працуе ў Чэхіі з 1990-х гадоў і мае права на сталае жыхарства ў Чэхіі.