Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы паліцыя затрымала беларускага актывіста. Ён быў у базе Інтэрполу


Мкар Малахоўскі
Мкар Малахоўскі

У нядзелю ўвечары польская паліцыя затрымала пад Варшавай беларускага актывіста Макара Малахоўскага, які ўвосень 2020 году выехаў у Польшчу ад перасьледу з боку беларускіх уладаў.

Паліцыя паведаміла Макару, што яны атрымалі скаргу на гучную музыку, якая нібыта гучыць зь яго кватэры, што не адпавядала рэчаіснасьці, гаворыцца ў прэс-рэлізе Цэнтру беларускай салідарнасьці ў Варшаве.

Аднак, як пазьней высьветлілася, беларускага актывіста затрымалі таму, што ён лічыўся ў сьпісе Інтэрполу, у які яго ўнесьлі прадстаўнікі ўлады Беларусі. Макара затрымалі на 48 гадзін, неўзабаве да яго павінен прыехаць расейскамоўны адвакат.

Як паведамляе «Наша ніва», у Беларусі на яго заведзена крымінальная справа нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 году (арт. 364 КК, гвалт або пагроза гвалту ў дачыньні супрацоўніка органаў унутраных спраў).

«Макар зьвярнуўся ў наш Цэнтар прававой дапамогі восеньню 2020 году, і мы перакананыя, што яго перасьлед выключна палітычны», — дадаюць прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG