Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У славутай ткальлі Сцепаніды Сьцепанюк згарэла ўся калекцыя. Сама яна цудам уратавалася


Сьцепаніда Сьцепанюк з кашуляй свайго вырабу, 2016
Сьцепаніда Сьцепанюк з кашуляй свайго вырабу, 2016

7 верасьня ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёну загарэлася хата 85-гадовай ткальлі Сьцепаніды Сьцепанюк, народнага майстра Беларусі.

Пра гэта напісала ў фэйсбуку загадчыца аддзелу традыцыйнай культуры Берасьцейскага абласнога грамадзка-культурнага цэнтру Ларыса Быцько.

«Згарэла ўсё яе, і наша з вамі, багацьце! Натканыя ручнікі, посьцілкі, наміткі, спадніцы-буркі. Згарэў Сьцепанідзін строй, які выткала яна сабе на сьмерць», — напісала Ларыса Быцько.

Сама Сьцепаніда Сьцепанюк, хоць і была пасьля інсультаў фактычна прыкутая да ложка, здолела разьбіць галавой шыбу і выпаўзьці праз акно на двор.

Работнікам культуры з Маларыты, якія адведалі яе ў хаце дачкі, што жыве побач, майстрыха расказала, што змагла ўратаваць толькі ордэн «За вернасьць Бацькаўшчыне», якім яе ўганаравалі на 80-годзьдзе.

Сьцепаніда Сьцепанюк ткала на бацькавых кроснах і вучыла ткаць дзяцей, 2016 год
Сьцепаніда Сьцепанюк ткала на бацькавых кроснах і вучыла ткаць дзяцей, 2016 год

Сьцепаніда Аляксееўна ткала на кроснах, якія сваімі рукамі некалі зрабіў яе бацька. Ткацтвам яна займаецца зь дзяцінства. У яе замаўлялі адзеньне аддзелы культуры і простыя людзі. Свае вырабы яна дэманстравала і за мяжою, адкуль прывозіла ўзнагароды ня толькі за цікавае адзеньне, але і за захаваньне культурнай спадчыны.

2016 год
2016 год
Узнагароды Сьцепаніды Сьцепанюк.
Узнагароды Сьцепаніды Сьцепанюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG