Мэр украінскага Львова Садовы сустрэўся 7 верасьня зь Сьвятланай Ціханоўскай. Яны дамовіліся пра адкрыцьцё ў Львове мэдыяхабу для незалежных беларускіх журналістаў, паведаміў у фэйсбуку Андрэй Садовы.
Сустрэча адбылася на палях Эканамічнага форуму, які адбываецца ў польскім горадзе Карпач.
«Львоў — горад вольных людзей. Я шчасьлівы, што мы маем магчымасьць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якія сёньня як ніколі патрабуюць падтрымкі і абароны», — напісаў Андрэй Садовы.