Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік доступ да сайту Media-Pоlesye.by


Так выглядаў сайт Media-Pоlesye 17 жніўня 2020 году
Так выглядаў сайт Media-Pоlesye 17 жніўня 2020 году

Увечары 2 верасьня сайт Media-Pоlesye.by перастаў адкрывацца ў большасьці карыстальнікаў зь Беларусі, а на наступны дзень — і за мяжой. Пра гэта сёньня паведаміла рэдакцыя выданьня.

Рэдакцыя ня ведае, з чым зьвязана зьнікненьне сайту. Яна адправіла запыты правайдэру Hoster.by і Міністэрству інфармацыі.

«Такім чынам, мы далучыліся да кагорты свабодных сайтаў, якія ўвайшлі ў сьпіс непажаданых для сёньняшніх уладаў у Беларусі», — пракамэнтавалі сытуацыю журналісты выданьня ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.

Яны паведамілі, што нягледзячы на блякаваньне сайту, рэдакцыя не спыняе сваёй працы.

Media-Pоlesye выходзіць з чэрвеня 2012 году, зьяўляецца адным зь нямногіх сайтаў у Беларусі, якія маюць статус сеткавага СМІ. Паводле выданьня, іх наведваюць каля 30-40 тысяч карыстальнікаў за дзень.

У ліпені дома ў галоўнага рэдактара Святланы Гарды, ключавых супрацоўнікаў і ў офісе «Мэдыя-Палесься» прайшлі ператрусы. Тэхніку і іншыя носьбіты інфармацыі да гэтага часу не вярнулі.

У канцы ліпеня за публікацыю пра так званую «пінскую справу» судзьдзя Братанава аштрафавала «Мэдыя-Палесьсе» на 5771 рубель.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG