Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пацьвердзілі падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны


Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Белым доме, 1 верасьня 2021 г.
Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Белым доме, 1 верасьня 2021 г.

ЗША падтрымліваюць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і пацьвярджаюць падтрымку міжнародных намаганьняў, накіраваных на ўрэгуляваньне канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, гаворыцца ў сумеснай заяве дзьвюх краін з нагоды перамоваў Уладзіміра Зяленскага і Джо Байдэна ў Белым доме.

Тэкст заявы быў апублікаваны на сайце Офіса ўкраінскага прэзыдэнта 1 верасьня.

ЗША і Украіна ў сумеснай заяве заклікалі «Расею выканаць абавязаньні па спыненьні агню на ўсходзе Украіны і па-сапраўднаму ўдзельнічаць у намаганьнях па ўрэгуляваньні канфлікту для завяршэньня вайны».

У дакумэнце таксама падкрэсьліваецца, што ЗША падтрымліваюць права Ўкраіны выбіраць свой зьнешнепалітычны курс, у тым ліку імкненьне ўступіць у НАТО.

Акрамя таго, ЗША дэкляруюць сваю адданасьць дапамозе Ўкраіне ў правядзеньні рэформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG