Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зноў адправіла гуманітарны канвой на мяжу зь Беларусьсю

абноўлена

Мігранты на беларуска-польскай мяжы
Мігранты на беларуска-польскай мяжы

Польскія ўлады вырашылі зноў адправіць гуманітарную дапамогу на мяжу з Беларусьсю і «разьлічваюць на ​​зьмену пазыцыі і добрую волю беларускага боку».

Пра гэта паведаміў у Facebook прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Ён дадаў, што пасьля кансультацый зь Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, «якіх хваля нелегальнай міграцыі закранула раней», Польшча ўводзіць надзвычайную сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю.

«Аднак гэта не азначае, што мы спыняем гуманітарную чыннасьць. Мы разумеем, што людзі, якія туляюцца па беларускі бок мяжы, не вінаватыя ў цынічнай гульні Аляксандра Лукашэнкі», — напісаў прэмʼер-міністар Польшчы.

Польшча ўжо прысылала гуманітарны канвой на беларускае памежжа, але не атрымала згоды Беларусі на перасячэньне мяжы.

  • Паблізу памежнай вёскі Горны Уснар на польска-беларускім памежжы заставалася група з двух дзясяткаў мігрантаў з Афганістану. Яны накіроўваліся з Азіі празь Беларусь у Эўразьвяз, але польская памежная варта не прапусьціла іх у краіну. Афганцы пачалі жыць на памежжы, дзе знаходзяцца ўжо некалькі тыдняў.
  • 31 жніўня польскія памежнікі прадухілілі 93 спробы незаконнага пранікненьня на тэрыторыю Польшчы, 22 мігрантаў затрымалі. Латвійскія памежнікі спынілі 39 спробаў. Літоўскія — каля дзесяці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG