«Сёньня другі раз за тры месяцы амэрыканскія дыпляматы вымушаныя пакінуць Беларусь у сувязі з вартым жалю рашэньнем рэжыму абмежаваць узаемадзеяньне і дыялёг. Мы разьвітваемся зь імі, а яны — зь беларускім народам, у падтрымку дэмакратычных памкненьняў якога працавалі. І, дзе б далей ні былі, амэрыканскія дыпляматы працягнуць гэтую жыцьцёва важную працу», — гаворыцца ў паведамленьні пад здымкам шасьцёх дыпляматаў, якія пакінулі Беларусь.
Сёлета ў жніўні Міністэрства замежных спраў Беларусі запатрабавала ад кіраўніцтва Злучаных Штатаў скараціць да 1 верасьня колькасьць сваіх супрацоўнікаў у дыпляматычным прадстаўніцтве да 5 чалавек.