Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за ракетны ўдар па аэрапорце Кабулу


Самалёт ВПС ЗША вылятае з Кабулу. 30 жніўня 2021 г.
Самалёт ВПС ЗША вылятае з Кабулу. 30 жніўня 2021 г.

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за нядаўні ракетны абстрэл аэрапорту ў Кабуле. Пра гэта гаворыцца ў заяве групоўкі, як перадае агенцтва Reuters.

У звароце ўдакладняецца, што групоўка абстраляла аэрапорт шасьцю ракетамі. Незадоўга да гэтага агенцтва Reuters перадавала, што сыстэма супрацьпаветранай абароны ЗША перахапіла як мінімум пяць ракет, выпушчаных у напрамку аэрапорту.

Раней паведамлялася, што, нягледзячы на ракетны абстрэл, амэрыканскія самалёты працягвалі эвакуацыйныя рэйсы. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Аэрапорт Кабулу пяройдзе пад кантроль «Талібану» пасьля вываду амэрыканскіх войскаў 31 жніўня, паведамляе Al-Jazeera. Ужо заўтра аэрапорт павінен цалкам перайсьці пад кантроль талібаў.

  • У выніку паветранай эвакуацыі з Афганістану вывезена больш за 117 000 афганцаў і замежнікаў з моманту захопу ўлады Талібанам. Напярэдадні 31 жніўня ЗША засяродзілі ўвагу на вывадзе амэрыканскіх войскаў і дыпляматаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG