Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат польскага Сэйму спрабаваў прарвацца праз кардон памежнікаў да мігрантаў. ВІДЭА


Лягер мігрантаў на мяжы ў атачэньні памежнікаў з польскага і беларускага боку
Лягер мігрантаў на мяжы ў атачэньні памежнікаў з польскага і беларускага боку

Сябра клюбу «Грамадзянская кааліцыя», дэпутата Сэйму Францішка Стэрчэўскага польскія памежнікі затрымалі на мяжы. Палітык спрабаваў прарваць кардон, каб даставіць рэчы для мігрантаў, якія некалькі дзён жывуць лягерам на польска-беларускай мяжы.

Некалькі дэпутатаў польскага Сэйму з так званай «Левіцы» накіраваліся да мяжы, каб на месцы разабрацца ў сытуацыі зь мігрантамі. Там жа зьявіўся і член клюбу «Грамадзянская кааліцыя» Францішак Стэрчэўскі. Раней, у панядзелак ён дапамог іракцу, які перасек польскую мяжу. «Той блукаў па лесе 5 дзён, быў стомлены, галодны і сасьмяглы. Мы далі яму есьці і піць», — напісаў ён у Facebook.

У аўторак Францішак Стэрчэўскі, дэпутат з Познані, паспрабаваў даставіць торбу з гуманітарнай дапамогай мігрантам, якія разьмясьціліся на мяжы. Памежнікі не прапусьцілі яго, тады ён паспрабаваў прарваць ачапленьне. Аднак упаў і быў спынены.

«Дэпутат Францішак Стэрчэўскі, затрыманы салдатамі і афіцэрамі памежнай службы, у парушэньне яго недатыкальнасьці», — паведаміў Фонд «Выратаваньне» ў Twitter.

  • Група афганскіх мігрантаў некалькі дзён бадзяецца ў ваколіцах вёскі Горны Ўснар на мяжы. Першапачаткова ў ёй было 32 чалавекі, цяпер засталося 24. Мігрантаў не пускаюць у Польшчу, а на мяжы паставілі калючы дрот. Польскія ўлады цьвердзяць, што абвастрэньне сытуацыі на мяжы завязана з дзеяньнямі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які спрабуе дэстабілізаваць сытуацыю ў Польшчы і Літве. Адказ польскай улады на гэтую сытуацыю раскрытыкавалі некаторыя апазыцыйныя палітыкі Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG