«На мяжы зь Беларусьсю зьявіцца новы салідны плот вышынёй 2,5 мэтра», — сказаў ён. Паводле яго слоў, таксама «больш салдат будуць аказваць дапамогу памежнай варце».
У бліжэйшы час Блашчак плянуе прадставіць дэталі далейшага ўдзелу арміі ў ахове межаў. Раней паведамлялася, што яе маюць намер узмацніць вайскоўцамі на дадатак да тысячы тых, якія ўжо аказваюць падтрымку памежнікам. Таксама плянуецца адправіць каля 50 праваахоўнікаў для дапамогі Літве.
Польскія ўлады на мінулым тыдні заяўлялі пра пляны падоўжыць плот з калючага дроту на мяжы ў Падляскім ваяводзтве на 150 км. Дагэтуль яго даўжыня складала 100 км.