Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША блякуюць доступ талібам да рахункаў ўраду Афганістану. Замарожваюцца каля 9 млрд эўра


Вашынгтон заблякуе доступ радыкальнай ісламскай групоўкі «Талібан» да рахункаў афганскага ўраду, якія кіруюцца Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмай і іншымі фінансавымі арганізацыямі ЗША, інфармуе DW.

«Любыя актывы цэнтральнага банку, якімі афганскі ўрад валодае ў ЗША, ня будуць прадстаўленыя «Талібану», — сказаў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.

Кіраўнік цэнтральнага банку Афганістану Аджман Ахмадзі заявіў журналістам, што валютныя рэзервы краіны складаюць прыкладна 9 млрд эўра і амаль усе яны знаходзяцца за мяжой. Паводле яго слоў, пасьля прыняцьця ЗША мер па блякаваньні доступу да гэтых рэзэрваў талібам даступныя менш за 0,1% ад іх аб’ёму.

Акрамя таго, улады ЗША працуюць над тым, каб закрыць для талібаў доступ да рэзэрваў Міжнароднага валютнага фонду на суму амаль у 500 млн даляраў.

У сярэдзіне жніўня пасля шэрагу перамог «Талібану» міністэрства фінансаў ЗША прыняло рашэньне аб спыненьні паставак у Афганістан наяўных даляраў. Тым самым Вашынгтон змог утрымаць сотні мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG