Камэра назіраньня зьняла, як чалавек у форме пераходзіць мяжу зь беларускага боку, робіць некалькі крокаў, нахіляецца каля літоўскага памежнага слупа і вяртаецца назад.
Прычым адбылося гэта на вачах літоўскага мабільнага патрулю, машына якога стаяла на адлегласьці каля ста мэтраў.
Служба аховы мяжы Літвы назвала гэтыя паводзіны безадказнымі і непрафэсійнымі. Інфармацыю пра інцыдэнт яна перадала ў міністэрствы ўнутраных і замежных спраў Літвы.
Пазьней Дзяржаўны памежны камітэт адказаў на абвінавачваньні Літвы ў парушэньні дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі.
«Сьцьвярджаць, што на відэа менавіта беларускі памежнік, няма ніякіх падставаў», — ляканічна пракамэнтавалі ў ведамстве.