Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць адвакатаў, пазбаўленых права на практыку ў Беларусі, набліжаецца да 30 чалавек


Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
Пазбаўлены ліцэнзіі адвакат Дзьмітры Лаеўскі.

Адвакатаў у Беларусі працягваюць пазбаўляць ліцэнзій за прынцыповую пазыцыю, лічыць былы адвакат Віктара Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі.

Пра працяг рэпрэсій супраць адвакатаў паведаміў у сваім тэлеграм-канале Дзьмітры Лаеўскі, былы абаронца экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі.

Сярод адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзіі, сам Лаеўскі, былыя адвакаты члена прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі КалесьнікавайАляксандар Пыльчанка і Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, які абараняў яшчэ аднаго члена прэзыдыюму КР Максіма Знака і іншыя.

Лаеўскі праінфармаваў, што ў сераду выкліканы на кваліфікацыйную камісію Міністэрства юстыцыі па факце выключэньня з калегіі адвакатаў, «якое ўсімі спосабамі абскарджвае як супрацьпраўнае». Лаеўскі адзначыў, што на камісію выклікалі і іншыя ягоных калегаў.

Былы абаронца Бабарыкі лічыць, што ў Беларусі цяпер становішча, калі «могуць ліквідаваць любога адваката ў сувязі зь ягонай прынцыповай пазыцыяй». На яго думку, «шмат у чым гэта вынік паводзін кіраўніцтва органаў адвакатуры, якія ўзялі на сябе адстойваньне інтарэсаў прафэсіі, а па факце выканалі процілеглую ролю».

Раней Лаеўскі неаднаразова крытыкаваў папраўкі ў закон аб адвакатуры. У адпаведнасьці зь ім у Беларусі скасавалі дзейнасьць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальную практыку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG