Саўка:
Наша жызьнь чудзесна і багата.
Мы жывём бяз гора і забот.
В Астраўцэ нас грэе мірны атам,
А ў Гродна нам дыміць «Азот».
Грышка:
На мяжу зь Літвой вязуць іракцаў,
Запрашаюць масава сюды.
Ну, а нам бы ў бульбу ўсім схавацца,
Бо паўсюль пасадкі і суды.
Разам:
Беларусь калосьсямі калыша,
Шмат у ёй лясоў, палёў і рэк.
Грышка:
Я ня ведаю краіны іншай,
Дзе б схаваўся ў бульбу чалавек.
Саўка:
Пасматры: ад Мінска і да Оршы
Ўсе ужэ пачці што па 500.
Многа хто катаецца на Поршэ,
І народ прэкрасна так жывёт.
Грышка:
Можаш думаць сьмела так, пакуль ты
Не надзеў шкарпэткі БЧБ,
І цябе дастануць хутка з бульбы,
І прад’явяць шмат чаго табе.
Саўка:
А яшчо рэкордамі багата
Беларусь, спарціўная зямля.
Грышка:
Ціманоўская з алімпіяды
Нездарма ў Польшчу ўцякла.
Разам:
Беларусь калосьсямі калыша,
Шмат у ёй лясоў, палёў і рэк.
Грышка:
Я ня ведаю краіны іншай,
Дзе б схаваўся ў бульбу чалавек.