Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абуральнае ігнараваньне міжнародных нормаў», — дзяржсакратар ЗША тлумачыць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі


Дяржсакратар ЗША Энтані Блінкен
Дяржсакратар ЗША Энтані Блінкен

Дяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай, дзе патлумачыў, за што менавіта Злучаныя Штаты ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.

«У першую гадавіну сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ўрад Злучаных Штатаў прыняў рашучыя меры ў дачыненьні да сaрака чатырох фізычных і юрыдычных асобаў, каб прыцягнуць Аляксандра Лукашэнку і яго рэжым да адказнасьці за гвалтоўныя рэпрэсіі супраць беларусаў унутры краіны і за яе межамі», — гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, апублікаванай у сацыяльных сетках амбасады ЗША ў Беларусі.

Дзяржсакратар тлумачыць, што гэтыя крокі зробленыя з прычыны «працяглага грубага ігнараваньня правоў чалавека беларускімі ўладамі і невыкананьня Беларусьсю сваіх абавязаньняў у міжнародным заканадаўстве ў галіне правоў чалавека».

Дзяржсакратар удакладняе, што новыя санкцыі скіраваныя, сярод іншага, на юрыдычных і фізычных асобаў, «у тым ліку на дзяржаўныя прадпрыемствы, прадстаўнікоў улады і іншых, хто падтрымлівае рэжым, садзейнічаюць яго гвалтоўным рэпрэсіям супраць беларускага народу і парушаюць вяршэнства закону».

ЗША таксама выказалі падтрымку санкцыйным крокам Вялікай Брытаніі, Канады і Эўразьвязу. «Дэмакратычныя краіны мацнейшыя, калі яны разам», — гаворыць дзяржсакратар.

Энтані Блінкен нагадвае пра тое, што год таму жыхары Беларусі ў рэкорднай колькасьці выказалі сваё імкненьне да дэмакратыі і жаданьне пераменаў. Рэжым, замест таго, каб улічыць іх галасы, «падманам абвясьціў перамогу і распачаў кампанію гвалту і рэпрэсій. Ад таго часу Лукашэнка імкнецца замацаваць сваю ўладу за кошт беларускага народу».

ЗША адзначаюць, што рэпрэсіі здабылі транснацыянальны характар: беларусы за мяжой таксама сутыкаюцца з запалохваньнем. «Гэтыя рэпрэсіі паказваюць абуральнае ігнараваньне міжнародных нормаў, як прадэманстравала нахабная прымусовая пасадка рэйса 4978 Ryanair з мэтай арышту беларускага журналіста i небясьпечная спроба запалохаць ЭЗ, у прыватнасьці нашага саюзьніка Літву, — арганізаваўшы нелегальныя патокі мігрантаў празь мяжу Беларусі. Адбылася спроба прымусовай рэпатрыяцыі беларускай алімпійкі Крысьціны Ціманоўскай, якой Польшча прапанавала гуманітарную візу». ЗША разам са сваімі саюзьнiкамi i партнэрамі адказваюць на гэтыя пагрозы.

Злучаныя Штаты зноў заклікаюць беларускія ўлады:

  • спыніць рэпрэсіі,
  • неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў,
  • пачаць сапраўдны дыялёг з дэмакратычнай апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю,
  • правесьці свабодныя і сумленныя выбары пад міжнародным назіраньнем.

«Мы будзем працягваць працаваць зь міжнароднай супольнасьцю, каб прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі», — запэўнівае дзяржсакратар ЗША.

  • У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі прэзыдэнт ЗША падпісаў выканаўчы загад аб блякаваньні маёмасьці дадатковых асобаў, датычных да сытуацыі ў Беларусі.
  • Уводзяцца санкцыі ў дачыненьні да ААТ «Беларуськалій», які, як лічыць амэрыканскі бок, зьяўляецца «крыніцай незаконнага ўзбагачэньня рэжыму»;
  • Санкцыі да Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, які «абвінавачваецца ў адмываньні грошай, ухіленьні ад санкцыяў і абыходзе візавых забаронаў;
  • У санкцыйны сьпіс таксама ўключаныя «вядомыя бізнэсоўцы, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, а таксама 15 кампаніяў, зь якімі яны зьвязаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG