Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім шпіталі прарвала трубу з кіслародам. Загінулі 11 з 13 пацыентаў на ШВЛ


Апарат ШВЛ, ілюстрацыйнае фота
Апарат ШВЛ, ілюстрацыйнае фота

У расейскім Уладзікаўказе прарвало трубу, па якой падаваўся кісларод у рэанімацыю для хворых на COVID-19. У выніку памерлі 11 пацыентаў.

Усяго ў рэанімацыі ляжаў 71 чалавек, зь іх 13 былі падключаныя да апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Раней выпадкі гібелі пацыентаў праз збой у падачы кіслароду фіксаваліся таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. У кастрычніку ў Растове пасьля збою ў падачы кіслароду памерлі 13 пацыентаў з каранавірусам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG